«Мне пофіг, з кім будзе перамір'е»: Зяленскі пабываў на перадавой


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў у Залатое на Данбас і правёў там два дні. У гэтым населеным пункце плануецца развядзенне войскаў.

Ад мясцовых жыхароў Зяленскі даведаўся, што на ўскраіне ў прыватным доме пасялілася «група ўзброеных людзей» (па ўсёй верагоднасці добраахвотнікі).

«Жыхары Залатога не на жарт занепакоеныя, хто гэта такія. Вырашыў пагутарыць з імі сам. Некаторыя размовы аказаліся эмацыйнымі. Аднак гатовы і далей размаўляць і шукаць паразуменне. Але аднымі размовамі вайны не скончыць. Мне важна было пачуць украінцаў, якія чакаюць міру. Гэта для мяне галоўнае. Мы мусім шукаць шляхі і працаваць для завяршэння вайны. І не любой цаной – падкрэсліваю гэта. Капітуляцыі не будзе ў любым выпадку. Гэта я кажу як Прэзідэнт і Вярхоўны Галоўнакамандуючы. Упэўнены, у нас усё атрымаецца і Украіна зноў будзе адзінай», – напісаў Зяленскі у сваім «Facebook’у».

«Мне пофіг, з кім будзе перамір’е. Нам жа трэба тэрыторыю вярнуць і спыніць забойства», – сказаў Уладзімір Зяленскі падчас размовы з адным з добраахвотнікаў.

У 2014 годзе Залатое быў адным з рубяжоў вайны, а ад лютага 2015 гады праз горад праходзіла лінія размежавання сілаў у Данбасе. У мікрараёне Залатое-5 у пачатку кастрычніка 2019 года прайшоў перапіс насельніцтва ЛНР.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў