Міністр эканомікі Расеі: Саюзную дзяржаву могуць закансерваваць


Беларуска-расейская працоўная група ўзгадніла большасць пытанняў праграмы развіцця Дамовы пра саюзную дзяржаву. Але неразвязаныя пытанні могуць спрычыніцца да яе кансервацыі. Пра гэта на VI форуме рэгіёнаў дзвюх краінаў заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін.

Hавiны
Лукашэнка: у саюзе з Расеяй мы расставілі сцяжкі, за якія не трэба выходзіць
2019.07.09 12:38

«Ёсць шэраг нявырашаных пытанняў, але яны носяць, вядома ж, прынцыповы характар, і калі яны вырашаны не будуць, гэта можа закансерваваць працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а пры пэўных абставінах нават разгарнуць гэты працэс назад», – заявіў міністр.

Разам з тым, на яго думку, рэалізацыя праграмы дазволіць дасягнуць прынцыпова новага ўзроўню ў развіцці Саюзнай дзяржавы, нават без унясення змяненняў у базавую дамову.

Гэтак, праект праграмы прадугледжвае большы ахоп інтэграцыйных сфераў, у тым ліку ў падатковым, фінансавым заканадаўствах, крэдытна-грашовай палітыцы, антыманапольным і мытна-тарыфным рэгуляванні, у галіне аховы працы і сацыяльнай абароны грамадзянаў.

Hавiны
Лукашэнка хоча пачакаць з інтэграцыяй да снежня
2019.07.18 15:56

Размовы пра неабходнасць актывізаваць інтэграцыю ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі актывізаваліся пасля таго, як у снежні 2018 года прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што на эканамічныя датацыі (у прыватнасці, праз адзіную палітыку тарыфаў і цэнаў) Беларусь можа разлічваць толькі ў выпадку рэалізацыі дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года.

У выніку была створаная супольная працоўная група, якая мусіла прааналізаваць статус і магчымасці паглыблення інтэграцыі дзвюх краінаў. Распрацаваную ёю праграму плануецца зацвердзіць у снежні 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў