Мінадукацыі назвала даты школьных вакацыяў на 2019/2020 год


Фота REUTERS/Vasily Fedosenko/Forum

Навучальны год завершыцца для беларускіх школьнікаў сёлета ў пятніцу, 31 траўня. Апошні званок пройдзе 30 траўня, а на наступны дзень для старшакласнікаў правядуць кансультацыі па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Выпускныя іспыты пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Пачатак пісьмовых выпрабаванняў па вучэбных прадметах запланаваны на 09:00. А школьныя выпускныя міністэрства рэкамендуе правесці ў суботу-нядзелю 8-9 чэрвеня.

Таксама Мінадукацыі зацвердзіла і графік вучобы на 2019/2020 навучальны год.

«З’еш абед і стань матыльком»: у школьнай сталоўцы вучаніцы выдалі салат з чарвяком

У прыватнасці ўвосень школьнікі будуць адпачываць – з 1 па 10 лістапада, зімой – з 25 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020-га, увесну – з 29 сакавіка па 5 красавіка. Летнія вакацыі пачнуцца 1 чэрвеня і скончацца 31 жніўня 2020 года.

Апроч таго, для вучняў першых і другіх класаў прадугледжаныя дадатковыя зімовыя вакацыі з 17 па 23 лютага 2020 года.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары