«З'еш абед і стань матыльком»: у школьнай сталоўцы вучаніцы выдалі салат з чарвяком


Вучаніца адной з менскіх гімназіяў атрымала на абед салат з чарвяком. «Зʼеш абед і стань матыльком» падпісала дзяўчына фотаздымак з порцыяй дадатковага пратэіну ў сваім «Instagramʼе».

Дзяўчына распавяла, што класная кіраўніца параіла ёй не пераймацца, бо «у Кітаі дзеці ядуць такое кожны дзень». Школьніца папрасіла не публікаваць нумар ейнай гімназіі, бо кіраўніцтва навучальнай установы ведае пра гісторыю з чарвяком і настойліва папрасіла «нікому пра гэта не казаць».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў