Міліцыянт выратаваў ад самагубства дзяўчыну, якая развітвалася з жыццём у жывым эфіры


Дом на вуліцы Шырокая. Фота - belsat.eu

Школьніца ў Менску вырашыла скончыць жыццё самагубствам, пра што пачала распавядаць у жывым эфіры свайго відэаблогу ў сацыяльнай сетцы. Гэтыю трансляцыю ў інтэрнэце пабачыла яе сяброўка і выклікала міліцыю, піша «Минск-Новости».

Усё адбывалася на агульным балконе 19-га паверху жылога дому на вуліцы Русіянава ў сталіцы. Яшчэ па дарозе на месца інцыдэнты супрацоўнік Першамайскага РУУС Дзмітрый Гутнік знайшоў старонку школьніцы ў сацсетцы і пачаў з ёй размаўляць, прасіў не здзяйсняць страшны ўчынак, імкнучыся адцягнуць момант, калі яна пералезе праз агароджу гаўбца.

Ужо на месцы Гутнік падняўся на балкон шматпавярховіка, дзе знаходзілася школьніца, і здолеў яе адцягнуць на бяспечную адлегласць. Пасля скантактаваўся з яе бацькамі, асабіста перадаў ім дачку, і параіў звярнуць асаблівую ўвагу на яе псіхалагічны стан.

Дзяўчына так і не змаглі патлумачыць сваё рашэнне – толькі паўтарала, што так будзе лепей для ўсіх. Таксама вядома, што школьніца не пражывала ў тым шматпавярховіку на вуліцы Русіянава.

Паводле статыстыкі Белстату, цягам 2018 году на першым месцы ў смяротнасці ад вонкавых прычынаў у нашай краіне з’яўляецца самагубства.

Летась пайшлі з жыцця 1806 чалавек у краіне (гэта 19 самагубстваў на 100 тысячаў насельніцтва).

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з 183 краінаў свету Беларусь па колькасці самазабойстваў займае 14 месца, і знаходзіцца далёка наперадзе ў спісе ад суседняй Расеі і Украіны

Бацька Яўгена Патаповіча: «Версія пра суіцыд – каб заблытаць людзей, якія гэта зрабілі»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары