Менскія ўлады загадалі «арганізаваць» падпіску на дзяржаўныя газеты. Дакумент


Выданне «Наша Ніва» апублікавала копіі распараджэнняў адміністрацыі Савецкага раёну Менску аб арганізацыі прымусовай падпіскі. «Лісты шчасця» даслалі не толькі ў дзяржаўныя, але і ў прыватныя кампаніі, піша nn.by.

Гаворка ідзе пра афіцыйныя газеты «СБ. Беларусь сёння», «Рэспубліка» і «Менскі кур’ер», а таксама прыватны праўладны часопіс «Планета».

«Кантроль за выкананнем распараджэння» ускладзены на кіраўніка раённай адміністрацыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары