Менскія ўлады дазволілі мітынг і шэсце на Дзяды


Заяўнік традыцыйнага мітынгу-шэсця на Дзяды партыя КХП-БНФ заявіла, што Менгарвыканкам даў дазвол на правядзенне мерапрыемства да Дня памяці продкаў.

«Атрыманы дазвол Менгарвыканкаму», – паведамляе Кансерватыўна-Хрысціянская партыя – БНФ у Facebook.

Мемарыяльныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды, санкцыянаваныя ўладамі сталіцы, адбудуцца ў нядзелю 3 лістапада. Шэсце пройдзе па традыцыйным маршруце – ад Менскага гадзіннікавага заводу да ўрочышча Курапаты.

Збор удзельнікаў акцыі распачынаецца а 11.30 каля гадзіннікавага заводу (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). Пачатак шэсця а 12.00. Мітынг пройдзе па пр. Незалежнасці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах.

Аб’ектыў
Курапаты, як і 30 гадоў таму, падчас першага шэсця на Дзяды, патрабуюць абароны
2018.10.28 21:08

Першая акцыя на Дзяды адбылася 30 кастрычніка 1988 года. Тады, неўзабаве пасля стварэння аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту, было вырашана адзначыць гэты дзень як Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. І менавіта на той акцыі быў упершыню ўзняты бел-чырвона-белы сцяг у новай гісторыі Беларусі.

Аб’ектыў
Святыя дзяды, ляціце сюды!
2018.11.02 20:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў