Менскі завод безалкагольных напояў пажартаваў над МУС


Афіцыйны паблік Менскага заводу безалкагольных напояў апублікаваў калаж, на якім гіганцкая бутэлька мінеральнай вады «Менская-4» стаіць на тым самым месцы, дзе быў усталяваны помнік гарадавому.

Скрыншот з vk.com/minskaya4_official

17 лістапада жыхар Менску накінуў на помнік гарадавому шалік, каб зрабіць фотаздымак. Да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі прайсці ў аддзяленне міліцыі.

Нагадаем, што пасля публікацыі на афіцыйным youtube-канале МУС відэа, на якім маладзён просіць прабачэння ў помніку, у байнэце распачаўся флэшмоб #памятникпрости. Людзі ў жартоўнай форме просяць прабачэння ў помнікаў.

Блогер Яўген Ліпковіч стварыў петыцыю на сайце Petitions.by за руйнаванне помніку гарадавому ў Менску. На момант публікацыі гэтай навіны яе падпісалі 1659 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў