Медыкі і ўдзельнікі АТА: па справе Шарамета следства падазрае 5 чалавек


Андрэй Антоненка, які падазраецца ў забойстве журналіста Паўла Шарамета. Фота – Reuters

Следства падазрае прынамсі пяць чалавек па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

Сярод падазраваных: медсястра аднаго з парашутна-дэсантных батальёнаў Яна Дугар, лекар і валанцёр Юлія Кузьменка, музыка і добраахвотнік Андрэй Антоненка, добраахвотнікі Уладзіслаў і Іна Грышчанка.

Пра гэта кіраўнікі праваахоўных органаў паведамілі на брыфінгу ў Кіеве.

Раней кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў паведаміў, што паліцыя затрымала падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета.

Меркаванні
Знайшлі забойцаў Шарамета – ці знойдуць заказчыкаў забойства?
2019.12.12 19:24
  • Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева. У яго аўтамабілі на скрыжаванні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотныя міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была ўзбуджаная крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны: наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў