Медуніверсітэт пераводзіць замежных студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне


З 31 сакавіка замежныя студэнты Беларускага дзяржаўнага Медуніверсітэту пераводзяцца на дыстанцыйную форму навучання.

Замежныя студэнты атрымалі паведамленне ад імя намесніка дэкана Медычнага факультэту замежных навучэнцаў Яўгена Чарнауса.

У паведамленні не тлумачацца прычыны пераходу на дыстанцыйную форму навучання.

31 сакавіка на нарадзе Гарадзенскага гарвыканкаму ўсім ВНУ парэкамендавалі перайсці на адукацыю на адлегласці.

Нагадаем, што студэнт БНТУ з Ірану стаў першым інфікаваным SARS-CoV-2 на тэрыторыі Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў