Маці міліцыянта, якога судзяць за ДТЗ: Ён мне нічога не распавядаў. Я даведалася пра аварыю з інтэрнэту


Судовае паседжанне па справе ДТЗ з удзелам міліцыянта. Актавы зал Першмайскага РАУС г. Віцебск.
Фота: news.vitebsk.cc
12 студзеня ў Віцебску пачалося судовае разбіральніцтва ў справе красавіцкай аварыі міліцэйскай патрульнай машыны з маршрутнай таксоўкай. За стырном міліцэйскага УАЗу сядзеў Андрэй Волах.
Андрэй Волах у судзе.
Фота: news.vitebsk.cc
У падтрыманне абвінавачанага на судовае паседжанне прыйшлі каля двух дзясяткаў ягоных былых саслужыўцаў з в/ч 5524.
«Калі гэта адбылося ён мне нічога не распавядаў. Я гэта ўбачыла ў сеціве. Я здагадвалася два тыдні, але ён сказаў, што гэта не ён – не хацеў казаць, або баяўся, ну пасля ў выніку даведалася», – кажа Людміла Волах, маці абвінавачанага.

У спадзеве на больш мяккі прысуд, жанчына прынесла з сабою дзясяткі граматаў і ўзнагародаў сына. Добрую характарыстыку вінаваўца здарэння атрымаў і ад міліцэйскага кіраўніцтва. Сам ён сцвярджае, што ўключаў сірэну, але тая яшчэ да скрыжавання заціхла.

Міліцэйскае аўто рухалася з хуткасцю амаль дзевяноста кіламетраў на гадзіну і ўехала на скрыжаванне, калі да чырвонага сігналу светлафора, дадаўся жоўты. У аварыі пацярпелі чацвёра пасажыраў таксоўкі. Пацярпелыя на судзе прасілі моцна не караць кіроўцу. Суд працягнецца праз тыдзень.
ЮВ, belsat.eu
Стужка навінаў