«Мама» беларускай гімнастыкі распавяла пра каханне Юрыя Чыжа і алімпійскай чэмпіёнкі Санковіч


Выданне by.tribuna.com апублікавала міні-інтэрвью з галоўным трэнерам зборнай Беларусі па гімнастыцы Ірынай Лепарскай.

Журналіст прыгадаў Лепарскай, што Ксенію Санковіч бачылі ў кампаніі з беларускім бізнесменам Юрыем Чыжом і атрымаў нечакана шчыры каментар.

Уладзімір Япрынцаў, Ксенія Санковіч і Юрый Чыж. 22 лістапада 2012 года. Менск. Sporting Club. Вечар у гонар зорак беларускай школы гімнастыкі

«Я не хачу ў гэтым капацца і разбірацца. Але тады было каханне – гэта абсалютна дакладна. У яе добрыя бацькі, якія трымалі ўсё пад кантролем. Я наагул чула, што я гімнастак зважу і прадаю бізнесменам. У мяне гэта заўсёды выклікала здзіўленне і ўсмешку, бо людзі бываюць такімі недалёкімі. Цяпер у Ксеніі выдатная сям’я [выйшла замуж за працаўніка Алімпійскага камітэту Расеі Іллю Папова. – Заўв. Belsat.eu]. Яна і ейны муж – незвычайна шчаслівыя людзі. Глядзіш на іх і радуешся».

2012 год. Ірына Лепарская (у цэнтры) на вечары ў гонар зорак беларускай школы гімнастыкі

Юрый Чыж – беларускі экс-алігарх №1. Спрабаваў уцячы ў Еўропу. Сядзеў у СІЗА КДБ (справа Чыжа была на кантролі ў кіраўніка Беларусі). Жанаты. Мае двух сыноў і дачку.

Юрый Чыж з жонкаю Святланай

Ксенія Санковіч – мастацкая гімнастка і двухразовая алімпійская чэмпіёнка. Нарадзілася ў Менску ў 1990 годзе. Ейны бацька быў прафесійным спартсменам. Пазней змяніў прафесію і стаў адвакатам (абараняў у судзе фігуранта справы аб «беспарадках» падчас «Плошчы-2010»).

Ксенія завяршыла карʼеру ў 2012 годзе. У 2015 годзе пачала працаваць у Нацыянальным алімпійскі камітэце. У траўні 2018-га ўвайшла ў склад сталых камісіяў Выканкаму Еўрапейскага алімпійскага камітэту.

Некалькі разоў яна прысутнічала на спартовых мерапрыемствах у кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Тэнісны матч Беларусь-ЗША
Суботнік
2017 год. Матч Fed Cup Беларусь-Галандыя

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары