Малдова: тры сцэнары пасля выбараў


Палова жыхароў Малдовы жыве за мяжой, а другая палова расчараваная з палітыкі. Ці варта чакаць зменаў? Пра сцэнары развіцця падзеяў Аліна Коўшык паразмаўляла з палітолагам Вячаславам Бярбекам.

Мы падводзім вынікі выбараў у Малдове. Парадаксальна, што пра партыю сацыялістаў, якая перамагла на гэтых выбарах, кажуць, што яна прайграла. Чаму?

Бо ўсе лічылі, што ў гэтай партыі будзе больш за ўсё галасоў. Перад выбарамі ўсе даследаванні, праведзеныя ў Малдове, паказвалі, што сацыялісты набяруць вельмі шмат галасоў. Думалі, што найбольшая магчымая колькасць, – 45 мандатаў. У іх выйшла нашмат менш, дзесьці 35. Таму цяпер яны займаюць такую пазіцыю, што не могуць дыктаваць умоваў.

Лічылі, што гэта будзе партыя, якая зможа дыктаваць умовы з пазіцыі сілы, што ў яе будзе вельмі шмат мандатаў, але праз тое, што яна назбірала толькі 35 мандатаў, яна лічыцца асноўнай партыяй на выбарах, якая прайграла.

Hавiны
Малдова. Праз страх і правакацыі ў парламент
2019.02.23 10:34

Якія цяпер найбольш верагодныя сцэнары развіцця падзеяў?

Назавем тры асноўныя сцэнары. Адзін са сцэнараў, пра які кажуць вельмі шмат і палітыкі і эксперты, і гэты сцэнар мае пад сабой глебу: Дэмакратычная партыя, якая мае велізарны досвед працы, зробіць усё магчымае, каб пэўная колькасць дэпутатаў, абраных паводле іншых спісаў, перайшла да яе. Маецца на ўвазе гэтак званы інстытут перабежчыка.

Гэтыя перабежчыкі разам з прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі, партыі «Șor» і яшчэ трыма незалежнымі кандыдатамі разам створаць мажарытарную фракцыю. Далей кааліцыю, якая будзе кіраваць Малдоваю на працягу чатырох гадоў.

ВІДЭА
Малдова: хацелі Лукашэнку, а перамог Плахатнюк
2019.03.04 13:36

Другі магчымы варыянт, пра які кажуць, – будзе створаны альянс паміж Сацыялістычнаю партыяй і Дэмакратычнаю партыяй. Гэта значыць, яны разам прымуць рашэнне, што трэба стварыць альянс. Гэта магчымы сцэнар.

Трэці сцэнар, пра які кажуць апошнім часам: магчыма, Сацыялістычная партыя, памятаючы, што з ёй здарылася, а ACUM, ведаючы, што здарылася з іншымі партыямі, якія калісьці супрацоўнічалі з Дэмакратычнаю партыяй, разам створаць альянс. Але не кіроўны альянс, а часовы, каб перагледзець усю палітычную сістэму, якая была ў Малдове.

Блок «Acum» кажа, што не будзе ўваходзіць у кааліцыю.

Мы гаворым не пра нейкі альянс, кіроўную кааліцыю на чатыры гады, а пра агульную палітычную сілу.

Сюжэт паказалі ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Фота: Marita Bierońska/Belsat TV

belsat.eu

Стужка навінаў