Малдова. Праз страх і правакацыі ў парламент


Лідары блока малдаўскай апазіцыі «ACUM» Мая Санду і Андрэй Нэстасэ падазраюць, што іх атруцілі цяжкімі металамі. Яны заяўляюць, што сталі «мішэнню атакі ўладаў, якія хочуць іх смерці». «Acum» на шэрагу з так званай Дэмакратычнай партыяй і сацыялістамі з’яўляецца трэцяй палітычнай сілай у Малдове. Для іх перадвыбарчая кампанія стала сапраўдным выпрабаваннем з шматлікімі правакацыямі.

Білбордаў блока «ACUM» вы практычна не сустрэнеце на вуліцах Кішынэва, на старонках друкаваных СМІ, а таксама на экранах тэлевізараў. У іх проста няма на гэта грошай і такой велізарнай фінансавай падтрымкі як маюць партыі, якія звязаны з алігархамі. Што яны могуць зрабіць? Паставіць у горадзе палаткі і кожны дзень мяняць месца становішча, каб у найбольш людных месцах сустракацца з людзьмі. Прадстаўнікі блока кажуць, што гэта нават не агітацыя, а звычайнае інфармаванне людзей.

«Людзі яшчэ не разумеюць, што азначае змяшаная сістэма выбараў, што азначае акруга, чаму мы цяпер у гэтых выбарах як раней за партыі, а зараз яшчэ новае зʼявілася, і за кандыдата ад партыі. Чаму, хто змяніў, чаму яны да гэтага часу не ведаюць пра гэта», – распавядае кандыдат у дэпутаты ад блока «ACUM» Інга Грыгорыў.

Галасаванне будзе праходзіць па змяшанай сістэме.

«У нас была змененая ў спешцы сістэма галасавання, гэта зрабілі таварышы ад Дэмакратычнай партыі, сацыялісты, плюс Юр’е Леанкэ. Чаму яны гэта зрабілі ў спешцы? Таму што яны ўжо папулярныя, і людзі ім больш не давяраюць», – тлумачыць Інга Грыгорыў.

Выкарыстоўваюцца і іншыя метады палітычнай барацьбы. У аўдыторыі Педагагічнага ўніверсітэту ў Кішынэве павінна была адбыцца сустрэча былой кандыдаткі на пасаду прэзідэнта і адной з лідараў блока «ACUM» Маі Санду са студэнтамі. Аднак ні адзін студэнт на сустрэчу не прыйшоў. Чаму? Па словах прадстаўнікоў штаба, на студэнтаў часта аказваецца ціск і ім проста забараняюць прыходзіць на сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі.

«У большасці выпадкаў ёсць прычына, калі людзям кажуць, каб яны не прыходзілі на гэтыя сустрэчы. І гэта не ў першы раз. Бывалі сустрэчы ў сёлах, калі людзям казалі, што іх будуць фатаграфаваць на нашых сустрэчах, і потым з імі будуць разбірацца», – сцвярджае Мая Санду.

На сустрэчы з выбаршчыкамі аднаго з лідараў аднаго з лідараў блока «Acum» Андрэя Нэстасэ былі заўважаны так званыя «цітушкі» – хлопцы спартыўнай знешнасці, якія прыходзяць на мітынгі, спрабуюць іх сарваць, перакрыкваць, мацюкаюцца, уключаюць гучна музыку. Робяць усё, каб сустрэчы з выбаршчыкамі не магла прайсці ў нармальнай атмасферы.

«Вось з такім бандытызмам мы сустракаемся штодня. Справа ў тым, што ў горадзе Кодру вельмі шмат грамадзянаў хацелі прыйсці на гэтае мерапрыемства. Прыйшлі толькі тыя, якія не баяцца», – кажа ўдзельнік сустрэчы з Андрэем Нэстасэ.

Што адбываецца ў Малдове напярэдадні парламенцкіх выбараў, глядзіце ў спецыяльным выданні праграмы «Прасвет»:

Стужка навінаў