Пленэр для беларускіх паэтаў у трэці раз зладзяць сябры паэткі Таццяны Сапач. Летнік пройдзе 21-25 жніўня на хутары Дубок у хатцы паэткі. Да ўдзелу запрашаюць маладых паэтаў, строгіх узроставых абмежаванняў няма.
«Цягам пленэру паэты змогуць паглядзець на ўласную творчасць па-новаму разам з рэдактарамі ды сапраўднымі майстрамі слова, адкрыць для сябе незнаёмую Беларусь і творчасць іншых», – адзначаюць арганізатары пленэру, сябры Сапач.
Плэнэры – іх прыватная ініцыятыва, ладзяцца без удзелу якіх кольвек-грамадскіх арганізацыяў. Першыя два адбываліся ў вёсцы Маркава на Маладзечаншчыне – у хаце, дзе вырасла Тацяна Сапач. Свае лекцыі, прэзентацыі ды майстар-класы для іх ладзілі Ірына Дубянецкая, Міхась Казлоўскі, Кася Камоцкая, Сяргей Верамейчык, Сяргей Дубавец, Вольга Цярэшчанка, Ларыса Сапач ды іншыя сябры паэткі.
Удзел у пленэры бясплатны. Арганізатары просяць дасылаць заяўкі (вершы і колькі словаў пра сябе) на пошту plenervyraj@gmail.com.
ІІ belsat.eu