Макей: Юрый Палітыка ніякага дачынення да спецслужбаў Беларусі не мае


Беларускі грамадзянін Юрый Палітыка, якога ва Украіне вінавацілі ў «шпіянажы», не мае ніякіх дачыненняў да спецслужбаў Беларусі. Пра гэта міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў у інтэрв’ю журналістам пяці незалежных СМІ – TUT.BY, БелаПАН, «Радыё Свабода», «Еўрарадыё» і «Нашай Нівы».

Нагадаем, 4 кастрычніка карэспандэнт «Украінскага радыё» Павел Шаройка, які амаль два гады правёў у беларускай турме, быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і вярнуўся на радзіму. За дзень да гэтага стала вядома, што суд у Чарнігаве вызваліў з-пад варты беларуса Юрыя Палітыка, які правёў за кратамі два гады і тры з паловай месяцы. «Мы ажыццявілі абмен», – заявіў пасля журналістам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але з падобнай трактоўкай таго, што адбылося, Макей не згодны.

«Размова не ішла аб абмене, гэта памылка. Калі Шаройка быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі з канкрэтнымі доказамі ягонай віны – гэта адна справа. Калі грамадзянін Беларусі Палітыка быў нейкім чынам увязаны ў гэтыя інсінуацыі і яго абвінавачвалі ў шпіянажы, а ён, можаце верыць, можаце не верыць, ніякага дачынення да спецслужбаў Беларусі не мае, – гэта іншая справа. І мы стараліся вызваліць нашага грамадзяніна, выкарыстоўваючы ўсе існыя легальныя сродкі», – заявіў Макей у інтэрв’ю незалежным СМІ.

Hавiны
«Сакрэтныя файлы», роля спецслужбаў і (не)магчымасць абмену. Усё, што вядома пра гучную «шпіёнскую» справу Шаройкі – Палітыкі
2018.10.23 10:37
  • Юрыя Палітыку затрымалі ў момант праходжання пашпартнага кантролю пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны на тэрыторыі памежнага пункта «Новыя Ярылавічы» 16 чэрвеня 2017 года. З пункту гледжання ўкраінскіх праваахоўнікаў, беларус у інтарэсах трэцяга боку збіраў на тэрыторыі Украіны звесткі аб правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Атрыманую інфармацыю ён зашыфраваў і захоўваў на карце памяці свайго мабільнага тэлефона.
  • Юрыя Палітыкі сцвярджае, што ўсе паказанні даваў пад катаваннямі, ніколі не працаваў на беларускі КДБ, не збіраў сакрэтныя звесткі для Расеі. Папярэдні разгляд справы беларуса распачаўся 12 лютага 2018 года, але суд амаль не прасунуўся наперад. Паседжанне раз за разам адкладаліся.
Hавiны
Генпракуратура Беларусі: Асуджэнне Юрыя Палітыкі будзе заведама незаконным
2018.08.09 19:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў