Макей: «Парад – святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі»


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і супрацоўнікі ведамства напярэдадні Дня Перамогі ўсклалі кветкі каля стэлы «Менск – горад-герой», піша sb.by. Макей выказаўся ў тым ліку пра парад.

Паводле Макея, у Беларусі з асаблівай павагай ставяцца да захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне:

«З кожным годам мы ўсё больш аддаляемся ад тых страшных часоў. Мы ведаем аб гэтай вайне з вуснаў людзей, якія ў ёй удзельнічалі. Але, на жаль, нашых ветэранаў становіцца ўсё менш і менш», – адзначыў ён.

На захаванне памяці пра вайну, сцвярджае Макей, накіраваныя акцыі, прысвечаныя Дню Перамогі.

«Нашы дзеці і ўнукі ўжо, напэўна, яшчэ менш ведаюць аб гэтай вайне. Таму акцыі да Дня Перамогі і тыя мерапрыемствы, якія адбываецца па ўсёй краіне, накіраваныя на захаванне памяці. Мы павінны зрабіць усё, каб вайна ніколі не паўтарылася, гэта адзін з самых галоўных прынцыпаў беларускай дзяржаўнай палітыкі.

І парад, і ўсе мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі», – сказаў Макей.

Сам міністр таксама збіраецца ўзяць удзел у парадзе разам з прадстаўнікамі свайго ведамства.

Нагадаем, што парад 9 траўня адбудзецца, нягледзячы на распаўсюд каронавірусу, папярэджанні САЗ і медыкаў што да адмены ўсіх масавых мерапрыемстваў. Пасля параду ў праграме – святочны канцэрт на больш чым 3 тысячы чалавек.

Hавiны
Лукашэнка пра парад 9 траўня: «Тысячы і тысячы людзей хочуць, каб гэтае мерапрыемства прайшло»
2020.05.03 13:29

КА belsat.eu

Стужка навінаў