Макей: Менск адказаў на прапановы Мядзведзева аб інтэграцыі і думае пра вячэру Лукашэнкі ў Бруселі


Пра гэта 18 красавіка заявіў кіраўнік Міністэрства замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

Менск ужо адрэагаваў на прапановы расейскага боку, паведаміў Макей, не разгалошваючы дэталяў адказу. 17 красавіка Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква перадала Беларусі свае прапановы па інтэграцыі.

Hавiны
Інтэграцыя Расеі і Беларусі павінна быць больш важкай. Новая заява Мядзведзева
2019.04.17 14:40

Кіраўнік МЗС таксама адзначыў, што цяпер прымаецца рашэнне аб магчымым візіце Аляксандра Лукашэнкі ў Брусель.

«Прапановы вывучаюцца, вывучаецца фармат гэтых мерапрыемстваў. Глядзім, што там будзе па змесце. Будзем уносіць адпаведныя прапановы кіраўніку дзяржавы», – цытуе Уладзіміра Макея TUT.BY.

Нагадаем, што кіраўнікоў усіх шасці краінаў «Усходняга партнёрства» з нагоды 10-годдзя ініцыятывы запрасілі на вячэру, якая пройдзе 13 траўня ў Бруселі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў