Інтэграцыя Расеі і Беларусі павінна быць больш важкай. Новая заява Мядзведзева


Масква перадала Менску свае прапановы па інтэграцыі, заявіў прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле яго словаў інтэграцыя Расеі і Беларусі павінна быць больш важкай, паведамляе РИА Новости.

«Мы, вядома, і далей будзем развіваць нашу супрацу, але пры гэтым мы павінны, натуральна, памятаць пра тое, што такая супраца павінна быць у канчатковым рахунку ўзаемавыгаднай. І прэзідэнты неаднаразова гэтае пытанне абмяркоўвалі, і я са сваймі калегамі, прэмʼер-міністрам Беларусі, гэтыя пытанні абмяркоўваў. Гэтыя дыскусіі, гэтыя перамовы будуць працягнутыя па ўсіх пытаннях», – дадаў Мядзведзеў.

Дэпутат партыі «Радзіма» Аляксей Жураўлёў адзначыў, што паглядзеў прэзентацыю Мінпрамгандлю па рэалізацыі планаў нацыянальнага праекту «Міжнародная кааперацыя і экспарт». Паводле словаў дэпутата, у прэзентацыі Беларусь не фігуруе як краіна СНД, на тэрыторыю якой будуць распаўсюджвацца меры дзяржпадтрымання экспарту расейскіх таваравытворцаў.

«Пакараю ўсіх у Мінпрамгандлі за няправільнае выклад сутнасці нашай эканамічнай палітыкі», – пажартаваў на гэтую заўвагу Мядзведзеў.

Палітычны аглядальнік: «Інтэграцыя – капец для Лукашэнкі»

  • «Падатковы манеўр», які плануе рэалізаваць Расея, прадугледжвае, пачынаючы з 2019 года, паэтапнае абнуленне экспартных пошлінаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе закупляць сыравіну па сусветных коштах і пазбавіцца перавагі над канкурэнтамі па-за межамі ЕАЭС. Паводле міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, агульныя страты бюджэту краіны ад падатковага манеўру з 2019 па 2024 год могуць скласці ад 8 да 12 млрд. долараў. Менск хоча атрымаць ад Масквы кампенсацыю за падатковы манеўр, але расейскі бок на гэта пакуль не пагадзіўся.
  • Цана на газ для Беларусі – яшчэ адно спрэчнае пытанне ў беларуска-расейскіх стасунках. У 2018 годзе Беларусь купляе газ па фіксаванай цане $ 129 за тыс. куб.м. У 2019 годзе гэтая цана будзе $ 127. Цана на 2020 год яшчэ не вызначаная. Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб Беларусі далі магчымасць купляць газ па ўнутрырасейскім цэнам – па $ 70, як у Смаленскай вобласці. У Расеі лічаць такі варыянт магчымым толькі ва ўмовах больш шчыльнай інтэграцыі – гэта асноўная думка так званага ультыматуму Мядзведзева.
  • «Ультыматум Мядзвездзева» – заява прэм’ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева на паседжанні савету міністраў Саюзнай дзяржавы, паводле якой на эканамічныя датацыі (у прыватнасці, праз адзіную палітыку тарыфаў і цэнаў) Беларусь можа разлічваць толькі ў выпадку рэалізацыі дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. У прыватнасці, гаворка ідзе пра стварэнне адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытні, суду і падліковай палаты. У адказ Аляксандр Лукашэнка 14 снежня заявіў, што Беларусь ніколі не адмовіцца ад свайго суверэнітэту. «Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласці і ўпіхнуць у Расею – гэтага не будзе ніколі», – падкрэсліў ён.

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары