Макей абмеркаваў супрацу з ЗША і Еўразвязам


Макей і Купэр.
Фота: mfa.gov.by

14-16 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей удзельнічае ў Нямеччыне ў 56-й Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі. Пра гэта паведамілі ў вонкавапалітычным ведамстве.

У першы дзень візіту кіраўнік МЗС узяў удзел у сесіі адкрыцця канферэнцыі, на якой выступіў прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, а таксама ў шэрагу панэльных дыскусіяў.

Падчас канферэнцыі Макей правёў перамовы з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША ў вайскова-палітычных справах Кларкам Купэрам, абмеркаваўшы пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу.

Hавiны
Макей: Перамовы пра кампенсацыю за брудную нафту ідуць з вялікай цяжкасцю
2020.02.15 08:36

На сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце Ёганэсам Ганам абмяркоўвалася супраца Беларусі ды Еўрапейскага звязу, у тым ліку па лініі «Усходняга партнёрства».

З Генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацы Уладзімірам Норавым беларускі міністр закрануў магчымасць актывізацыі ўдзелу Менску ў дзейнасці аб’яднання ды пытанні развіцця супрацы з яе краінамі-чальцамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў