Макей: Перамовы пра кампенсацыю за брудную нафту ідуць з вялікай цяжкасцю


Беларусь дагэтуль не атрымала кампенсацыі за пастаўку Расеяй забруджанай нафты ў краіны. Пра гэта заявіў беларускі міністр замежных справаў Уладзімір Макей у інтэрв’ю расейскім «Известиям».

«Ніякай кампенсацыі няма, перамовы вядуцца, прычым з такой вялікай цяжкасцю. Мы са свайго боку спадзяемся, што рана ці позна – пажадана, каб гэта адбылося як мага хутчэй – уся гэтая гісторыя шчасна завершыцца», – заявіў Макей.

Hавiны
Расея кампенсуе страты ад «бруднай нафты», але калі Беларусь абгрунтуе шкоду
2020.02.05 14:01

Кіраўнік МЗС таксама пракаментаваў збліжэнне Беларусі з краінамі Захаду. Паводле яго, Менск гатовы «сябраваць з усімі» – як з Расеяй, гэтак і з Еўразвязам і ЗША. Але, заявіў міністр, немагчыма «ўзяць і перамясціць Беларусь на амерыканскі кантынент або каб яна была больш схільная амерыканскаму ўплыву».

«Ніколі Беларусь не сябравала і не будзе сябраваць з кімсьці за кошт некага, на шкоду каму-небудзь ці супраць каго-небудзь», – адзначыў кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства.

Hавiны
Макей: Мы віталі б больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі
2020.02.01 13:23

Ён падкрэсліў, што Беларусь імкнецца да добрых стасункаў з усімі партнёрамі, але «з суседзямі яны аб’ектыўна будуць больш блізкімі».

Афіцыйны Менск заяўляе, што, кошт сапсаванага «бруднай нафтай» абсталявання на Мазырскім НПЗ складае каля $ 30 млн. Акрамя таго, Беларусь настойвала і на кампенсаванні недаатрыманай выручкі ад транзіту і ўласнага экспарту. У выніку толькі праз 9-м месяцаў пасля інцыдэнту, Менск дамовіўся з Масквою «аб падыходах і методыцы кампенсацыі стратаў». Падрабязнасці дамовы не агучваюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў