Два расейскія знішчальнікі Су-34 сутыкнуліся над акваторыяй Японскага мора


Два самалёты Су-34 сутыкнуліся на Далёкім Усходзе, паведамляе ТАСС.

Паводле interfax.ru, пілотам удалося катапультавацца, яны жывыя.

«Правяраецца версія аб тым, што пілоты маглі не разлічыць бяспечную адлегласць паміж машынамі, або адбылася няштатная сітуацыя і два самалёты маглі сутыкнуцца», – паведаміла interfax.ru крыніца ў экстранных службах.

Мінабароны РФ пацвердзіла інцыдэнт.

Знішчальнікі сутыкнуліся ў паветры над акваторыяй Японскага мора.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС, interfax.ru

Стужка навінаў