Лявон Вольскі збірае грошы на новы альбом «Гравітацыя»


Лявон Вольскі

Лявон Вольскі абвясціў краўдфандынг на новы студыйны альбом «Гравітацыя», які мае стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

Творца зрабіў абвестку пра збор сродкаў роўна праз два гады з моманту з’яўлення папярэдняга альбома «Псіхасаматыка», які таксама быў запісаны на грошы, сабраныя праз краўдфандынг. Але гэтым разам выбар лотаў, якія могуць набыць ахвочыя, больш разнастайны: ад дыскаў і атрыбутыкі, да жывапісу і жывога канцэрта Лявона Вольскага.

Дыяпазон кошту лотаў – ад 5 да 5000 рублёў. Адзін з найбольш цікавых – магчымасць атрымаць свой мастацкі партрэт у выкананні Лявона Вольскага – будзе каштаваць 1000 рублёў. Ёсць і больш танныя варыянты дадаць у сваю хатнюю калекцыю жывапіс ці графіку музыкі. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна на сайце http://newalbum.lavonvolski.com.

Як і папярэднія два дыскі, новы праект Лявона Вольскага запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Працы над ім амаль завершаныя.

Лявон Вольскі адзначае дзень народзінаў. Глядзіце найлепшыя праграмы і канцэрты з ягоным удзелам!

СК, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары