Лявон Вольскі адзначае дзень народзінаў. Глядзіце найлепшыя праграмы і канцэрты з ягоным удзелам!


Сёння Дзень народзінаў адзначае сапраўдная легенда беларускага року і проста выдатны чалавек Лявон Вольскі. Беларускі паэт і празаік, дзеяч культуры, мастак, гітарыст, вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі, аранжыроўшчык, стваральнік гурта N.R.M. і Крамбабуля нарадзіўся 14 верасня 1965 году.

Тэлеканал Белсат віншуе Лявона Вольскага з Днём народзінаў і зычыць добрага здароўя і новых песен!

Глядзіце падборку канцэртаў і песняў Вольскага на «Белсаце»

Лявон Вольскі ў студыі «Belsat Music Live»

Музыка грае даволі жорсткі музычны сэт, складзены з песень з альбомаў «Psychasamatyka» і «Hramadaznaūstva», а ў размове з Міраю Шульц распавядзе, што яго ратуе ад поўнай роспачы ды адчаю і наагул як жыць далей па сканчэнні «шоу лібералізацыі».

«Псіхасаматыка». Сольны альбом Вольскага

Чацвёрты сольны альбом Лявона Вольскага прэзентаваны ў Вільні – з поўнаю заляю слухачоў ды інтэрнэт-трансляцыяй ад «Белсату», якую ў той жа дзень паглядзелі больш за 10 тысячаў асобаў.

«Народны альбом. 20 гадоў». Тэлеверсія канцэрту

Рэактывацыя культавага музычнага праекту сярэдзіны 90-х гадоў. 27 песняў распавядаюць гісторыю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны перыяд.

Прэм’ера канцэрту адбылася 4 верасня 2016 года на сцэне Падляскай оперы ў Беластоку. Тэлевізійная прэм’ера адбылася ў навагоднюю ноч 2017 года на канале «Белсат».

Лявон Вольскі ў Беластоку. Канцэрт да 100-годдзя БНР

http://www.tvp.pl/player/video?id=39037371
Канцэрт гурту «Volski» (Лявон Вольскі), прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, які адбыўся 25 сакавіка 2018 году ў Беластоцкай філармоніі (Польшча).

СК, belsat.eu

Стужка навінаў