Акцыю арганізавала грамадская арганізацыя «Альтэрнатыва» на чале з Алегам Корбанам. Людзі выйшлі з плакатам «Выкладчык Паўлавец – здраднік».
Як піша сам актывіст у сацсетках, пратэст супраць адэпту рускага свету імгненна перарвалі, адбылася штурханіна з дружыннікамі.
«Сёння беларускія ўлады паказалі свой сапраўдны твар – была блакавана наша мірная акцыя супраць адэптаў рускага свету на Беларусі. 10 сябраў «Альтэрнатывы» прыйшлі з вялікай расцяжкай да будынку БДУІР, але імгненна былі блакаваныя аховай універсітэту, якая парвала расцяжку і пачала браць нас у кола ды выціскаць ад установы».
Юрый Паўлавец, аўтар артыкулаў пра «недадзяржаву» Беларусь, працуе ў БДУІР, дзе выкладае паліталогію і ідэалогію беларускай дзяржавы.
Акрамя Паўлаўца праваахоўнікі затрымалі яшчэ двух аўтараў-беларусафобаў Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценку., які пісаў на Regnum пад псеўданімам Артура Грыгор’ева.
ДР belsat.eu