Затрымалі аўтара агенцтва «Regnum» Сяргея Шыпценку


Гэта ўжо трэці аўтар расейскага рэсурсу, якога за апошнія дні затрымліваюць улады Беларусі.

Пра затрыманне свайго супрацоўніка інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум» паведаміла ў пятніцу.

Беларускія праваахоўнікі прыбылі па месцы жыхарства Шыпценкі каля 15:00. Пасля званкоў у дзверы праваахоўнікі адключылі ў кватэры Шыпценкі электраэнергію і інтэрнэт. Журналіст паведаміў сваім працадаўцам, што «збірае рэчы», і пасля гэтага сувязь з ім знікла.

Шыпценка – аўтар такіх матэрыялаў, як «Белоруссия и Россия в 1994 году могли перейти на единую валюту», «От русофобии прививки нет. Но можно усилить иммунитет», «Почему Белоруссия отрекается от России и мечтает о батогах польской шляхты» ды інш.

Шыпценка вядзе блог на старонцы ўкраінскага выдання «Обозреватель», пакуль там апублікаваны адзін тэкст: «Почему Лукашенко проигнорировал празднование 1025-летия Крещения Руси?».

Раней на гэтым тыдні праваахоўнікі арыштавалі Дзмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца, якія хаваліся пад псеўданімамі Ала Бронь і Мікалай Радаў адпаведна. Супраць іх распачатыя крымінальныя справы за распальванне міжнацыянальнай варожасці, ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

ДД

Стужка навінаў