Лукашэнка зноў выказаўся наконт кароваў


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў свае жорсткія заявы і кадравыя перастаноўкі, што адбыліся пасля наведвання аграхолдынгу «Купалаўскае» 26 сакавіка.

«Я паглядзеў па слядах гэтых разборак у Магілёве. Некаторыя там пачалі ссоўваць акцэнты. Ледзь Лукашэнка не з той нагі ўстаў, прыйшоў, разборкі зладзіў, разагнаў усіх, – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. – Магілёўшчына пляцецца ў хвасце развіцця ўсёй краіны. Ніякага руху наперад. І губернатар быў у апошні раз летась папярэджаны, што па выніках года мы паглядзім на іх працу, і ў тым ліку на кіраўнікоў рэспубліканскага звяна».

«Я хачу, каб людзі разумелі, што пытанне не столькі ў тым, што там каровы брудныя. Гэта проста людзі не ведаюць, што тыя каровы абышліся краіне на вагу золата. Мы іх збіралі па ўсёй краіне, каб укамплектаваць малочнатаварныя комплексы. І гэтыя каровы не павінны каля 5 тыс. кг малака даваць у год (гэта таксама нядрэнны надой, але не для гэтых кароваў)», – падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць агіднай тэхналогію ўтрымання кароваў на Магілёўшчыне. «Бачыце, карове не загадаеш, дзе ёй легчы – у гнаявой жыжку ці ў сухое месца, дзе свежая салома. Гэта хай распавядуць тым, хто не бачыў кароў ніколі», – сказаў ён.

Нагадаем, 26 сакавіка падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс у Шклоўскім раёне, дзе моцна абурыўся ўмовамі, у якіх утрымліваецца каровы.

Hавiны
«Яна ж уся абасраная!» Лукашэнка абараніў кароў ад чыноўнікаў
2019.03.26 17:01

У выніку ён зладзіў кадравы разнос. Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Даманеўскі адхілены ад пасады, прадстаўнік прэзідэнта на Магілёўшчыне Генадзь Лаўранкоў паніжаны ў пасадзе і зойме месца старшыні Шклоўскага райвыканкаму. Часовым выканальнікам абавязкаў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму прызначаны Мікалай Кароцін, які быў першым намеснікам Даманеўскага. Экс-старшыня Шклоўскага райвыканкаму Васіль Віцюнаў зойме пасаду кіраўніка аграхолдынгу «Купалаўскае».

На наступны дзень Лукашэнка таксама звольніў віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца.

Hавiны
Хто вінаваты ў правале Даманеўскага і якой была роля памочніка Лукашэнкі? Тлумачыць эксперт
2019.03.27 14:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў