З'ехалі адпачываць за мяжу, а цяпер ломяцца ў дзверы пасольстваў нашых


Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства «Адані», закрануў тэму каронавірусу. Кіраўнік краіны лічыць, што сітуацыя з інфекцыяй у Беларусі не такая, каб прымаць драконаўскія захады, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер Беларусь не знаходзіцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія захады. Але і супакойвацца не трэба, сказаў кіраўнік краіны.

«Трэба людзей прымусіць адказваць за сябе і тых, хто побач. Калі ты смаркаешся, кашляеш, дык не выходзь на вуліцу, не атручвай іншых, не разнось заразу. У гэтым уся сутнасць. І вельмі многія дзяржавы вельмі жорсткія захады ў гэтым плане робяць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы крытычна адазваўся пра людзей, якія вяртаюцца з-за мяжы, пасля перабывання ў эпідэміялагічна небяспечных краінах і хаваюць гэта. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка чарговы раз назваў сітуацыю з каронавірусам «псіхапатыяй».

«Спланавалі і ўчынілі нейкі псіхічны дом. Але я парадаваўся за нашых адмыслоўцаў: яны, не маючы вакцыны, не ведаючы, як лячыць, ніводнага чалавека не страцілі», – адзначыў Лукашэнка.

Выказаў неразуменне кіраўнік дзўржавы і ў адносінах да беларусаў, якія, нягледзячы на ​​небяспечную сітуацыю, зʼехалі адпачываць за мяжу.

«А цяпер яны ломяцца ў дзверы пасольстваў нашых, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас. Але мы не можам 10 тысячаў у адзін дзень забраць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле Мінспорту, заблакаванымі засталіся амаль 6 тысячаў беларусаў, якія знаходзяцца за межамі краіны і патрабуюць дапамогі, каб вярнуцца на радзіму.

Hавiны
Макей папрасіў Лаўрова дапамагчы ў вяртанні беларусаў на радзіму
2020.03.19 18:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў