Макей папрасіў Лаўрова дапамагчы ў вяртанні беларусаў на радзіму


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей папрасіў кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова дапамагчы ў вяртанні беларусаў, якія затрымаліся за мяжой, паведамляе прэсавая служба МЗС РБ.

Кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі па тэлефоне абмеркавалі вяртанне беларусаў праз Расею на радзіму. Ва ўмовах абмежаванняў, якія ўвялі шэраг краінаў, тысячы грамадзянаў Беларусі апынуліся заблакаванымі.

Уладзімір Макей распавёў Сяргею Лаўрову пра складанасці, якія ўзнікаюць у беларусаў у аэрапорце «Внуково», а таксама папрасіў захаваць магчымасць пералёту грамадзянаў Беларусі з краінаў далёкага замежжа рэйсамі расейскіх авіякампаніяў.

Раней афіцыйна паведамлялася, што дапамога ў вяртанні ў Беларусь патрэбная каля 8000 турыстаў, якія набывалі пуцёўкі ў турфірмах і сутыкнуліся з закрыццём межаў праз каронавірус.

Hавiны
Улады распавялі, колькі беларускіх турыстаў чакае на дапамогу па вяртанні ў Беларусь
2020.03.19 13:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў