Лукашэнка: «Тэрарызмам і тэрарыстамі пакуль, груба кажучы, кіруем мы»


Кіраўнік Беларусі сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара – кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімірам Варанковым.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе імкнуцца і надалей садзейнічаць супрацьдзеянню тэрарызму і гатовая прыняць ад ААН дапамогу ў каардынацыі дзейнасці беларускіх органаў улады, якія займаюцца гэтым пытаннем.

Лукашэнка падзякаваў ААН за правядзенне ў Менску канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, якая адбылася напярэдадні.

«Калі вы ўчора выступалі, я, ведаеце, якую выснову зрабіў: тэрарызмам і тэрарыстамі пакуль яшчэ, груба кажучы, кіруем мы. Пакуль яшчэ мы не ляглі пад іх, але будзе горш, калі яны намі пачнуць кіраваць. Таму што такія сімптомы ўжо з’яўляюцца.

Болтан і новая Рэч Паспалітая, або Чаго Масква не даруе Лукашэнку

Калі яны возьмуць верх і пачнуць дыктаваць кіраўнікам дзяржаў сваю палітыку з улікам сучасных тэхналогіяў, а яны навучыліся прыстасоўвацца і часам хутчэй за нас рэагуюць на некаторыя рэчы, звязаныя з высокімі тэхналогіямі, інтэрнэтам, глабальнай сеткай, выкарыстоўваюць гэта для сябе. Ужо сёння тэндэнцыі да таго, што яны спрабуюць намі кіраваць. Вось тады будзе зусім дрэнна, тады ніякія не тое што канферэнцыі, ужо практычныя дзеянні не дапамогуць», – сказаў Лукашэнка.

Беларусь абмяркоўвае бяспеку ў нашым рэгіёне разам з Польшчай, Украінай і ЗША

«Паволі ядравая зброя распаўзаецца»

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаментаваў праблему ядравай зброі ў свеце.

«Хоць некаторыя ядравыя дзяржавы асабліва блізкім краінам дзесьці тэхналогіі гэтыя падкідваюць, а супраць няўгодных ваююць. Вось гэта таксама дрэнна, паволі ядравая зброя распаўзаецца. Але гэта будуць семечкі ў параўнанні з тым, што можа быць – лекі, прадукты харчавання, біялагічная зброя, прытым тэхналогіі найвышэйшых відаў і тыпаў, што пракантраляваць будзе практычна немагчыма.

А тэрарысты хутка скарыстаюцца гэтымі найноўшымі тэхналогіямі, каб змагацца па ўсіх франтах супраць нармальных людзей. Вось гэта не будзе паддавацца кантролю, як ядравая зброя. Таму ядравая зброя – гэта кветачкі, а вось ягадкі нам могуць падкінуць праз сучасныя тэхналогіі. Вось яно фактычна на падыходзе, гэтая страшная зброя па-за кантролем чалавецтва», – выказаўся Лукашэнка.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары