Беларусь абмяркоўвае бяспеку ў нашым рэгіёне разам з Польшчай, Украінай і ЗША


31 жніўня 2019 года. Сакратар Савету бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, старшыня Савету бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Данілюк, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павэл Солах і дарадца прэзідэнта ЗША па нацыяльнай бяспецы Джон Болтан падчас сустрэчы ў Варшаве. Фота з «Тўітэру» Джона Болтана

Сакратар Савету бяспекі Станіслаў Зась сустрэўся ў Варшаве з дарадцам Дональда Трампа, а таксама кіраўнікамі ведамстваў нацыянальнай бяспекі Польшчы і Украіны.

Джон Болтан, дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, увечары суботы размясціў у «Тўітэры» здымак сустрэчы ў Варшаве са старшынём Савету бяспекі Беларусі Станіславам Засем, старшынём Савету бяспекі і абароны Украіны Аляксандрам Данілюком і кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Солахам.

«Я вельмі рады распачаць размову з маімі польскімі, украінскімі і беларускімі калегамі ў Варшаве сёння. Мы падзяляем агульныя праблемы з нагоды стабільнасці ў рэгіёне і імкнемся да ўмацавання суверэнітэту і бяспекі нашых краінаў», – паведаміў Джон Болтан.

«Давайце з пятай спробы здагадаемся, бяспеку ад каго можна захаваць ЗША, Украіна, Польшча і Беларусь. Можаце, ад Літвы?» – іранізуе ў «Тэлеграме» палітычны аглядальнік Антон Шрайбман.

30 жніўня кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павэл Солах сустрэўся са Станіславам Засем, а таксама віцэ-міністрам замежных справаў Беларусі Алегам Краўчанкам і амбасадарам нашай краіны ў Польшчы Ўладзімірам Чушавым.

30 жніўня 2019 года. Сакратар Савету бяспекі Беларусі Станіслаў Зась сустракаецца з кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Солахам. Фота – bbn.gov.p

Згодна з паведамленнем польскага ведамства, размовы датычылі пытанняў двухбаковых дачыненняў і рэгіянальнай сітуацыі бяспекі.

У чацвер Джон Болтан наведаў Беларусь. Візіту амерыканскага чыноўніка падобнага рангу ў нашую краіну не было больш за 25 гадоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў