Лукашэнка раззлаваў МЗС Кыргызстану


МЗС Кыргызстану.
Фота: mfa.gov.kg

7 жніўня ў Міністэрства замежных справаў Кыргызстану выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі ў Бішкеку Сяргея Іванова. Прычынай гэтага стала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з былым кіргізскім прэзідэнтам Курманбекам Бакіевым.

Hавiны
«Плоў з цябе, віно – з нас»: Лукашэнка сабраўся ў госці да ўцёклага Бакіева
2019.08.06 19:41

Як адзначылі ў МЗС, беларускаму дыпламату выказалі пратэст супраць працягу афіцыйных публічных кантактаў з асуджаным у Кыргызстане Бакіевым.

Таксама ў Бішкеку лічаць «катэгарычна не дапушчальным выкарыстанне падчас гэтай сустрэчы дзяржаўнай сімволікі Кіргізскай Рэспублікі і згадка кіргізска-беларускай дружбы, што ў корані не адказвае прынцыпам сяброўства і супрацы паміж дзвюма дзяржавамі».

МЗС Кыргызстану заклікаў афіцыйны Менск змяніць свой падыход да гэтай сітуацыі і засяродзіцца на пазітыўным парадку дня двухбаковай супрацы.

Аб’ектыў
Раскошнае жыццё дыктатара Курманбека Бакіева ў Беларусі
2017.03.10 21:27

Нагадаем, што Курманбек Бакіеў быў зрынуты ў 2010 годзе і неўзабаве апынуўся з беларускім пашпартам у Менску. У Беларусі ён у дадатак да грамадзянства атрымаў участак у 15 сотак у Драздах, побач з рэзідэнцыяй Лукашэнкі, дзе збудаваў сабе дом коштам у 2 млн долараў (па ацэнках рыелтараў). Пры гэтым, прызнаецца беглы прэзідэнт, «на шыі ў беларускай дзяржавы» ён не сядзіць, падпрацоўвае кансультантам, займаецца дзецьмі і ўнукамі. На радзіме ён быў асуджаны на 24 гады зняволення.

Нагодай для сустрэчы 6 жніўня беглага прэзідэнта Кыргызстану з Аляксандрам Лукашэнкам стаў ягоны 70-гадовы юбілей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў