Лукашэнка пажартаваў, што яго «праз дзень хаваюць», тройчы сплюнуў і пастукаў па дрэве


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства «Адані» на пажаданні здароўя ад медыкаў пажартаваў, што розныя інтэрнэт-рэсурсы «праз дзень яго хаваюць». Пры гэтым кіраўнік краіны тройчы сплюнуў і пастукаў па дрэве. Відэа з гэтым дыялогам выклаў Telegram-канал «Пул первого».

Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу ў прадпрыемстве «Адані». На развітанне адзін з лекараў пажадаў яму здароўя. На гэта Лукашэнка распавёў, што яго «праз дзень то хаваюць, то каронавірус».

«Свят, свят, свят. Ты, напэўна, не тыя рэсурсы чытаеш. Мяне праз дзень то хаваюць, то каронавірус, то яшчэ нешта. Праўда, я ў іх не веру. Хаця мне міністр распавёў, што каронавірусы даўно ў нас знаёмыя. І існы, новы, на 90 % падобны паводле структуры з тымі. Проста 10 % ім (навукоўцам. – Belsat.eu) трэба разабрацца ў нечым. А мы тут пачынаем панікаваць, крычаць, гвалтаваць. Трэба працаваць, цьфу-цьфу, як у Беларусі (пастукаў па дрэву тройчы. – Belsat.eu). Тады не будзе як у Італіі», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Чарговую падзею з удзелам Лукашэнкі перанеслі
2020.03.16 10:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў