Чарговую падзею з удзелам Лукашэнкі перанеслі


Абвяшчэнне паслання Канстытуцыйнага суда кіраўніку Беларусі ды дэпутатам перанеслі на нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Першапачаткова планавалася, што пасланне будзе абвешчанае 12 або 13 сакавіка.

«Але яго перанеслі на нявызначаны тэрмін у сувязі з тым, што рэкамендавана абмежаваць правядзенне масавых падзеяў. У тым ліку было рэкамендавана перанесці і гэтую падзею», – паведамілі агенцтву ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Hавiны
Праз каронавірус Лявон Вольскі адмяніў канцэрт у Менску, але анансаваў онлайн на Дзень Волі
2020.03.16 08:55

Раней была скасаваная «Вялікая размова» з удзелам кіраўніка Беларусі ды журналістаў. Яна планавалася на 12 сакавіка, але таксама перанесеная на нявызначаны тэрмін

Як распавяла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, перанос «Вялікага размовы» звязаны з напластаваннем найважнейшых палітычных падзеяў у графіку кіраўніка краіны.

«Гэта і зварот са штогадовым пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу, замежны візіт і серыя паездак па краіне, шэраг інтэрв’ю», – сказала яна ў каментары TUT.by.

Hавiны
У Беларусі каранціну не будзе. І вось чаму
2020.03.15 11:36

Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя Беларусі адносна каронавіруса, сталыя людзі «з’яўляюцца самай уразлівай групай, якая мае самую высокую рызыку развіцця цяжкіх ускладненняў вірусных інфекцыяў (грып, парагрып, адэнавірусы, адзёр, пнеўманіі) аж да смяротных вынікаў». Менавіта сярод сталых людзей найбольшая смяротнасць і ад каронавіруснай інфекцыі. Аляксандру Лукашэнку сёлета споўніцца 66 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў