Лукашэнка назваў Пуціна адным з «сусветных лідараў сучаснасці»


Кіраўнік Беларусі 7 кастрычніка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём нараджэння. Паводле віншавання, ягоныя «паслядоўныя намаганні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дасягнула Расея ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы».

«Вы паводле права належыце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што паглыбленне інтэграцыі дзвюх краін паслужыць іх далейшаму развіццю і росту дабрабыту грамадзянаў, паспрыяе забеспячэнню бяспекі і стабільнасці ў Еўразіі.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, ці верне Пуцін Крым Украіне
2019.09.27 11:05

За два дні да таго Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне кіраўніку Чачэнскай Рэспублікі РФ Рамзану Кадыраву.

Паводле яго, у Беларусі «заўсёды шчыра радуюцца вашым дасягненням, высока цэняць непарушныя путы сяброўства дружбы і партнёрства з Чачэніяй».

Hавiны
У Берасці можа з’явіцца мячэць імя Кадырава
2019.08.30 15:59

Лукашэнка папрасіў «дарагога Рамзана» «перадаць прывітанне і самыя найлепшыя пажаданні ўсім жыхарам Рэспублікі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў