Лукашэнка распавёў, ці верне Пуцін Крым Украіне


Падчас сустрэчы з украінскімі журналістамі ў кіраўніка Беларусі запыталі, ці верне Расея Украіне Крым. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта немагчыма ў бліжэйшай будучыні, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Мне здаецца, не. Я веру, што, як кажа прэзідэнт Расеі, гэтае пытанне закрытае сёння і назаўсёды. Пра гэта таксама кажа акуратны і спакойны Лаўроў і ўсё кіраўніцтва. Кансэнсус у расейскім грамадстве – няма такога пытання, у якім расейцы так падтрымлівалі б уладу, як у пытанні Крыма», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Найгоршы сезон за тры гады: мост не дапамог турызму ў Крыме
2019.09.12 09:59

На думку кіраўніка Беларусі, нават калі ў Расеі прыйдуць да ўлады людзі, якія асуджаюць далучэнне Крыма, яны не вернуць яго Украіне.

«Паверце, я ведаю, пра што кажу. Не ўяўляю, якія павінны быць абставіны, каб Расея адмовілася ад Крыма сама», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Крым належыць Расеі. Такую думку ён агучваў нават падчас візіту ва Украіну. Але афіцыйнай пазіцыі па Крыме ў Беларусі дагэтуль няма.

Аб’ектыў
Чыноўнікі Лукашэнкі дзеля санаторыя ў Ялце прызналі Крым расейскім
2019.09.03 22:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў