Лукашэнка хоча пашыраць супрацу з Расеяй


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць «і далей пашыраць беларуска-расейскую супрацу». Адпаведны зварот да грамадзян Беларусі і Расеі быў апублікаваны 2 красавіка на сайце яго Адміністрацыі.

Паводле яго, рэальныя перавагі інтэграцыі дзвюх краін сёння адчуваюць чалавек праз свабоду перамяшчэння і працаўладкавання, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да медычных паслуг і адукацыі.

Hавiны
Сямашка абвінаваціў Расею ў парушэнні дамовы пра ЕАЭС
2019.04.02 07:38

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расея здолелі «праводзіць узгодненую замежную палітыку, паспяхова змагацца з сучаснымі выклікамі і пагрозамі».

На яго думку, сур’ёзнаму росту глабальнай канкурэнцыі, узмацненню пратэкцыянізму і ізаляцыянізму трэба супрацьпаставіць сапраўдную інтэграцыю, рашучую ліквідацыю штучных барʼераў і абмежаванняў у эканоміцы, рэалізацыю маштабных праектаў.

Hавiны
У менскай гімназіі дзяцей навучаць яднацца з Расеяй
2019.03.30 16:01

Нагадаем, што 2 красавіка 1996 году кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову «Аб стварэнні Супольнасці Расеі і Беларусі». Праз год, 2 красавіка 1997 году, была падпісаная дамова «Аб Саюзе Беларусі і Расеі». З гэтай нагоды 2 красавіка было абвешчанае Днём яднання народаў Беларусі і Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў