У менскай гімназіі дзяцей навучаць яднацца з Расеяй


У Менску ў беларускамоўнай гімназіі № 14, што ў Заводскім раёне, 2 і 3 красавіка пройдзе адразу некалькі мерапрыемстваў, прымеркаваных да так званага Дня яднання народаў Беларусі і Расеі. Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміў грамадскі актывіст Яўген Батура.

Hавiны
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
2019.03.28 13:19

У прыватнасці, класныя кіраўнікі загадам в.а. дырэктара Ірыны Шукейлойць, мусяць правесці 2 красавіка класныя гадзіны на тэму «Адзіны народ», а ў фае гімназіі пройдзе дэманстрацыя відэаролікаў да Дня яднання і адкрыецца адпаведная выстава.

Ірына Шукелойць. Фота з сайту гімназіі

3 красавіка пройдуць аналагічныя інфармацыйныя гадзіны і мерапрыемствы ў іх межах, якія мусяць правесці класныя кіраўнікі.

«Бедныя дзеткі, якія сярод гэтага ідэалагічнага лайна не бачаць альтэрнатывы нармальнаму чалавечаму развіццю. Без камуніста Карпенкі [міністра адукацыі Ігара Карпенкі. – Заўв. belsat.eu] тут, лічу, не абышлося. Дэградацыя паўсюль», – адзначыў Яўген Батура.

На гэты раз абаср…лася адна з сталічных гімназій – трапіла (ці, спадзяюся, хутка трапіць) у СМІ. Бедныя дзеткі, якія…

Opublikowany przez Яўген Батура Sobota, 30 marca 2019

2 красавіка 1996 году кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову «Аб стварэнні Супольнасці Расеі і Беларусі». Праз год, 2 красавіка 1997 году, была падпісаная дамова «Аб Саюзе Беларусі і Расеі». З гэтай нагоды 2 красавіка было абвешчанае Днём яднання народаў Беларусі і Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў