Сямашка абвінаваціў Расею ў парушэнні дамовы пра ЕАЭС


Падатковы манеўр у нафтавай сферы Расеі парушае дамову пра Еўразійскі эканамічны саюз. Пра гэта ў інтэрв’ю «Российской газете» заявіў амбасадар Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка.

«Такога не павінна было адбыцца, а калі адбылося, то варта было ўлічваць інтарэсы і беларускай нафтаперапрацоўкі», – патлумачыў ён.

Hавiны
МВФ ацаніў наступствы расейскага падатковага манеўру для Беларусі
2019.01.18 12:38

Таксама, паводле яго, у Беларусі ёсць цяжкасці і з пастаўкамі тавараў на расейскі рынак і з узгадненнем цэн на энергарэсурсы. Гэтак, амбасадар адзначыў, што ў 2019 годзе заканчваецца дзеянне Пратакола аб цэнах на газ.

«Мы да гэтага часу не можам быць упэўненыя ў тым, якім будзе новы дакумент», – сказаў ён, дадаўшы, што расейскі бок так і не ўзгадніў беларускія прапановы.

Сярод праблемаў Уладзімір Сямашка назваў і цяжкасці з прасоўваннем мяса-малочнай і іншай харчовай прадукцыі з Беларусі на расейскі рынак, а таксама праблемы з пастаўкамі тэхнікі ў Расею. На жаль, усе гэтыя праблемы пакуль застаюцца нявырашанымі.

Hавiны
Пуцін ратыфікаваў пратакол з Беларуссю ў нафтавай сферы
2019.04.01 16:51

«Мы хочам роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання. Менавіта ў гэтым бачым асноўную мэту інтэграцыі. Менавіта так яе разумеем», – заявіў амбасадар.

Кажучы пра магчымасць паглыблення інтэграцыі, ён заявіў, што спачатку трэба добрасумленна выканаць існыя абавязацельствы, перадусім эканамічнай накіраванасці, а толькі пасля думаць пра перагляд саюзнай дамовы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў