Пуцін ратыфікаваў пратакол з Беларуссю ў нафтавай сферы


Прэзідэнт Расеі зацвердзіў змены ў пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расеі, якое рэгулюе гандлёва-эканамічную супрацу ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Пра гэта 1 красавіка паведамілі ў Крамлі.

Адпаведны закон быў прыняты Дзяржаўнай Думай РФ 20 сакавіка і ўхвалены Саветам Федэрацыі 27 сакавіка. Пра ўнясенне зменаў бакі дамовіліся 10 кастрычніка 2018 года.

Hавiны
У атрыманне сёмага траншу крэдыту ЕФСР можа ўмяшацца палітыка
2019.03.29 13:25

Паводле дакументу, бакі ўзгадняюць да 1 кастрычніка кожнага года балансы паставак нафты і нафтапрадуктаў на наступны год. Пры гэтым яны пазначаюць від і колькасць тавараў, якія атрымлівае Беларусь для задавальнення ўнутраных патрэбаў.

Тавары, што не трапілі ў пералік, вывозяцца без складання балансаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў