Лукашэнка даручыў прафсаюзам зладзіць прыгожыя выбары


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 траўня на сустрэчы са старшынём Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам даручыў яму арганізаваць і правесці парламенцкую выбарчую кампанію «прыгожа». Паводле яго, афіцыйныя прафсаюзы павінны арганізоўваць выбары супольна з уладамі, грамадскімі арганізацыямі ды партыямі.

Лукашэнка і Орда.
Фота: president.gov.by

«Мы павінны годна, прыгожа і шчыра арганізаваць гэты працэс», – падкрэсліў ён, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка выказаўся за шырокі і актыўны ўдзел ФПБ у працы ў выбарчых камісіях ды вылучэнні прадстаўнікоў прафсаюзаў кандыдатамі ў дэпутаты. «Нам вельмі важна, каб там [у Палаце прадстаўнікоў. – Заўв. belsat.eu] былі талковыя людзі», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама даручыў ФПБ больш актыўна маніторыць цэны, бо «не такія багатыя ў нас людзі, каб купляць па шалёных цэнах прадукцыю, асабліва тую, якая вырабляецца ў нас».

Hавiны
Чаму ад ініцыятываў прафсаюзаў можа стаць толькі горш?
2019.04.29 14:13

Падчас сустрэчы была адзначаная неабходнасць выпрацоўкі выразных падыходаў да цэнаўтварэння. Былі закранутыя прапановы ФПБ адносна правоў работнікаў пры банкруцтве або санацыі арганізацыі ды прапановы змяненняў у Працоўны кодэкс. Аляксандр Лукашэнка таксама цікавіўся стварэннем прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў