Лідар «Слугі народу»: скончыць вайну хутка не ўдасца


Дзмітрый Разумкоў. Фота: Zuma Press/Forum

Вайну на Данбасе не ўдасца скончыць хутка. Пра гэта ў інтэрв’ю выданню «НВ» заявіў кіраўнік партыі «Слуга народу», якая перамагла ў парламенцкіх выбарах, магчымы будучы спікер Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрый Разумкоў.

Каманда Зяленскага стварае расейскамоўны тэлеканал для жыхароў Данбасу

«Вядома, ад нас будуць хацець хуткага заканчэння вайны, хоць усе разумеюць, што скончыць хутка яе не атрымаецца, і вырашае гэта зусім не парламент», – адзначыў палітык.

Паводле яго, гэты вялікі шлях «мае прайсці ўся краіна».

‏Старшыня партыі Зяленскага: праблема Данбасу не вырашаецца законамі

Раней Дзмітрый Разумкоў заяўляў, што вярнуць акупаваныя тэрыторыі дапамогуць «пытанні дыпламатыі, санкцыйных ціску, пытанні ўнутранай палітыкі, звязаныя з барацьбой з карупцыяй, з інфармацыйнай палітыкай, з эканомікай, інфраструктурай, сацыяльнай палітыкай. Гэта цэлы комплекс задач, якія трэба будзе выканаць і якія дазволяць хутчэй вярнуць часова акупаваныя тэрыторыі».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары