Каманда Зяленскага стварае расейскамоўны тэлеканал для жыхароў Данбасу


Мужчына глядзіць тэлевізар у горадзе Макаееўка на Данбасе. Лістапад 2018 года. Фота – Міхаіл Цярэшчанка / ТАСС / Forum

Ува Украіне хочуць умацаваць дзяржаўныя пазіцыі ў інфармацыйнай барацьбе з дапамогай расейскамоўнага каналу. Пра гэта ў інтэрв’ю «Інтэрфаксу-Украіна» заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.

Паводле Цімашэнкі, такі канал неабходны, каб Украіна магла змагацца за розум украінцаў на акупаваных Данбасе і Крыме, а таксама за розум расейцаў на тэрыторыі Расеі.

«Мы распрацавалі варыянт запуску ўкраінскага расейскамоўнага канала, якім мы можам ахапіць расейскамоўнае насельніцтва ўва ўсім свеце», – сказала Цімашэнка.

Каманда Уладзіміра Зяленскага хоча, каб канал быў дзяржаўным.

«Але дамаўляемся з прыватнымі каналамі аб перадачы правоў на выкарыстанне іхнага найлепшага кантэнту», – дадаў Цімашэнка.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары