Коштаўтварэнне не на карысць вытворцам. Кандытарская фабрыка «Красный пищевик» заяўляе, што вымушана вымаць з гандлёвых паліцаў крамаў краіны сваю прадукцыю.
Прычынаю таму немагчымасць кантралявання коштаўтварэння. На фабрыцы прызнаюць, што пасля пастаўкі прадукцыі нацыянальным гандлёвым сеткам, нацэнкі складаюць да 70 %. Такія высокія кошты проста выводзяць прадукцыю за межы канкурэнцыі і «забіваюць продажы».
Яшчэ больш складана, адзначаецца ў паведамленні, размешчаным на сайце фабрыкі, увайсці вытворцам у некаторыя сеткі падчас акцый. Кіраўніцтва «Красного пищевика» прызнае, што ў такіх выпадках прыходзіцца рабіць для рытэйла зніжку на ўзроўні нават ніжэй за сабекошт, а потым высвятляецца, што тавар прадаецца з гандлёвай надбаўкай вышэй за нават 50%. Таму агулам на рынку склалася тэндэнцыя, праз якую вытворцу не проста ўвайсці з уласнай прадукцыяй у некаторыя гандлёвыя сеткі, паколькі надбаўка прадаўца не толькі не прыносіць вытворцу істотнага прыбытку, але і прыводзіць да супрацьлеглага эфекту.
Бабруйская фабрыка лічыць, што існаванне на рынку магчыма толькі пры ўмове існавання сваёй уласнай гандлёвай сеткі продажу тавараў.
СК, belsat.eu