Стала вядома, колькі набрала на выбарах «фаварытка» Лукашэнкі. Яна абагнала камуніста


Цэнтрвыбаркам апублікаваў падрабязныя звесткі па выніках галасавання на парламенцкіх выбарах.

Як раней паведамляў Belsat.eu у новы склад Палаты прадстаўнікоў трапіла і «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч, якую ў медыях называюць «фаварыткаю» кіраўніка Беларусі – прыгажуню некалькі разоў заўважалі ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

ВІДЭА
«Я ўжо нервуюся»: у Слоніме старшыня выбарчай камісіі накрычаў на кандыдата
2019.11.18 17:34

Яна балатавалася па Кальварыйскай акрузе № 104. За Марыю Васілевіч прагаласавалі 11 583 асобы (28,94 % ад агульнай колькасці выбарнікаў у акрузе).

На другім месцы ў гэтай акрузе апынуўся камуніст Генадзь Насевіч. За яго прагаласавалі 9460 асобаў (23,63 %).

Hавiны
Сярод новых дэпутатаў 40 % – жанчыны
2019.11.18 09:31

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў