Колькі беларускіх аўтааматараў не прайшлі тэхагляд? І дзе самыя паслухмяныя ўладальнікі аўтаў


У Беларусі знайшлі каля 2000 аўтааматараў, якія не прайшлі тэхагляд.

«З 21 па 30 лістапада ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі прайшла дэкада «Дзяржтэхагляд» – сумеснае мерапрыемства «Белтэхагляд», Дзяржаўнай аўтаінспекцыі ды Транспартнай інспекцыі Менктранс. Паводле папярэдніх звестак, падчас дэкады праверылі каля 13 000 аўтаў. З іх больш за 2000 (16,1 %) – з парушэннямі тэрмінаў праходжання дзяржтэхагляду», – цытуе belta.by прадстаўніка «Белтэхагляд».

Падчас праверкі апынулася, што самыя законапаслухмяныя аўтаўладальнікі жывуць у Гарадзенскай вобласці – 8 % транспартных сродкаў не мелі тэхагляду.

За 10 дзён праверкі было выяўлена 6 фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў з сумнеўнай адзнакай у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду і два дазволы на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху (так званыя налепкі на шкло), якія могуць быць падробкаю.

Абодва дакументы маюць аднолькавыя парадкавыя нумары. Аўтаўладальнікаў і іхныя аўтамабілі з падазронымі адзнакамі ды налепкамі даставілі ў аддзелы ўнутраных справаў. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальных спраў, піша дзяржаўнае агенцтва.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў