Колькасць тых, хто перахварэў на COVІD-19, недастатковая, каб выпрацаваўся калектыўны імунітэт


Навукоўцы ў Францыі прыйшлі да высновы, што ў краіне заразіліся каронавірусам і вылечыліся каля 2,8 мільёна асобаў. Гэтая лічба нашмат большая, чым афіцыйныя звесткі, але недастатковая для дасягнення калектыўнага імунітэту, піша Бі-Бі-Сі.

Калектыўны імунітэт выпрацоўваецца ў выпадку, калі інфекцыяй перахварэюць каля 65 % насельніцтва. У Францыі, напрыклад, найбольшую колькасць тых, хто хварэў на COVІD-19 выявілі ў Парыжы і ўсходніх раёнах краіны – 9-10 % насельніцтва.

Паводле звестак Універсітэту Джонса Хопкінса, у Францыі па стане на раніцу 15 траўня, выявілі 178 994 інфікаваных каронавірусам.

Падобныя вынікі даследчыкі выявілі і ў Іспаніі. Тут прыкладна 5 % грамадзянаў краіны заразілася каронавірусам, і ў іх выпрацаваўся імунітэт.

Па стане на 15 траўня ў Іспаніі было выявілі 229 540 выпадкаў заражэння. З улікам звестак даследавання атрымліваецца, што смяротнасць ад Covid-19 у Іспаніі складае прыкладна 1,1 %.

Hавiны
У свеце больш за 300 тысячаў ахвяраў каронавірусу
2020.05.15 07:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў