У свеце больш за 300 тысячаў ахвяраў каронавірусу


У свеце колькасць зарэгістраваных заражэнняў каронавірусам дасягнула 4 443 597 выпадкаў. Такія лічбы прыводзіць па стане на раніцу 15 траўня Універісітэт Джонса Хопкінса.

За дзень колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце павялічылася на 181 642 выпадкаў і раніцай 15 траўня склала 4 443 597. Ад захворвання COVID-19 памерлі 302 452 пацыентаў.

У ЗША колькасць інфікаваных вырасла да 1 417 777. Памерлі ад хваробы 85 898 асобаў. На другім месцы па колькасці заражэнняў каронавірусам цяпер Расея, тут зафіксавана 252 245 выпадкаў заражэння. Больш за 200 тысячаў інфікаваных у Вялікай Брытаніі, Іспаніі, Італіі і Бразіліі.

Па стане на 14 траўня ў Беларусі зарэгістраваныя 26 772 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 151 пацыент.

Hавiны
«Трэба спыняць эпідэмію». Што адбываецца ў мястэчку Свір, дзе шмат людзей хварэюць на пнеўманіі
2020.05.14 16:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў