КНДР запусціла 2 кастрычніка дзве балістычныя ракеты ў бок Японскага мора, адна з якіх упала ў межах эксклюзіўнай эканамічнай зоны Японіі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Токіа генеральны сакратар японскага кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга.
У сувязі са здарэннем Японія склікае пасяджэнне нацыянальнай Рады бяспекі з удзелам прэм’ер-міністра Сіндза Абэ, кіраўнікоў МЗС і Мінабароны, паведамляе ТАСС.
Разам з тым японскі міністр абароны Тара Кона заявіў, што Паўночная Карэя магла запусціць адну балістычную ракету, якая ў палёце дасягнула максімальнай вышыні 900 км і магла падзяліцца на дзве часткі, адна з якіх і звалілася за 350 км ад японскага ўзбярэжжа.
Абʼяднаны камітэт начальнікаў штабоў Рэспублікі Карэя адзначае, што КНДР магла ажыццявіць запуск ракеты, якая базуецца на падводнай лодцы.
МГ belsat.eu