КНДР правяла чарговыя ракетныя выпрабаванні


Улады Паўночнай Карэі правялі раніцай 16 жніўня запуск двух ракетаў малой далёкасці ў бок Японскага мора. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap.

Тып ракетаў і радыус дзеяння невядомыя. Гэта ўжо шосты запуск ракетаў з канца ліпеня. Мінулыя выпрабаванні прайшлі 11 жніўня.

Выпрабаванні праводзяцца на фоне сумесных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі. КНДР называе падобныя вучэнні «рэпетыцыяй вайны» і лічыць пагрозаю для сябе.

У сувязі з новым запускам ракетаў Рада бяспекі Паўднёвай Карэі правяла экстраннае пасяджэнне.

Фота
«Ідэальны» дыктатар ўпершыню прыедзе ў Расею. ТОП-10 фактаў пра Кім Чэн Ына
2019.04.23 20:09

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў